Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перапра́ва, -ы, ж.

1. гл. пераправіць¹.

2. мн. -ы, -ра́ў. Месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг (на паромах, лодках і пад.).

Рачная п.

пераправа́нне гл. перапрэць.

пераправа́ць гл. перапрэць.

перапра́віць¹, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., каго-што.

1. Перавезці, перавесці цераз якую-н. прастору.

П. на другі бераг. П. цераз горы.

2. Адправіць з аднаго месца ў другое, па прызначэнні.

П. зброю партызанскаму атраду.

|| незак. перапраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. перапра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца (да 1 знач.); незак. перапраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. перапра́ва, -ы, ж. (да 1 знач.) і перапра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

перапра́віць², -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.

1. Унесці якія-н. змены, паправіць недахопы, памылкі ў чым-н.

П. лічбу «1» на «4».

2. Змяняючы, выпраўляючы недахопы, памылкі, паправіць усё, многае.

П. усе запісы.

|| незак. перапраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перапра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

перапрага́ць гл. перапрэгчы.

перапрада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́ў, -дала́, -ло́; -да́й; -да́дзены; зак., каго-што.

Прадаць раней купленае (звычайна даражэй).

П. пярсцёнак.

|| незак. перапрадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. перапро́даж, -у, м.

перапрасі́ць, -прашу́, -про́сіш, -про́сіць; -про́шаны; зак., каго і без дап.

Папрасіць каго-н. прабачыць за правіннасць, непаслушэнства і пад.

|| незак. перапро́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапро́шванне, -я, н.

перапрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ператварыцца ў што-н. у выніку якіх-н. працэсаў, апрацоўкі.

Чыгун перапрацаваўся ў сталь.

2. Ператаміцца ў працэсе працы (разм.).

|| незак. перапрацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

перапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. што. Ператварыць у што-н. у працэсе апрацоўкі.

П. зялёную масу на корм.

2. што. Перарабіць, зрабіць па-новаму, інакш.

П. рукапіс.

3. без дап. Папрацаваць даўжэй, чым было вызначана.

П. тры гадзіны.

|| незак. перапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапрацо́ўванне, -я, н. і перапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. перапрацо́вачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).