Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перапаві́ць, -паўю́, -паўе́ш, -паўе́; -паўём, -паўяце́, -паўю́ць; -паві́; -паві́ты; зак., каго-што.

Спавіць нанава, інакш.

|| незак. перапавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перапа́д, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. -а. Ступеньчатае збудаванне для рэгулявання руху вады ў вадасцёку з нахіленым дном.

2. -у. Розніца паміж верхнім і ніжнім узроўнем (вады, тэмпературы, ціску і пад.).

П. ціску.

перапа́даць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; зак. (разм.).

Упасці адзін за адным — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

перапада́ць гл. перапасці.

перападлічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак., каго-што.

Зрабіць падлік нанава.

|| незак. перападлі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перападлі́к, -у, м. П. тавараў; прым. перападліко́вы, -ая, -ае.

перападрыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Падрыхтоўка з мэтай удасканалення ў чым-н.

Курсы перападрыхтоўкі.

перапаі́ць, -паю́, -по́іш, -по́іць; -по́ены; зак., каго (што).

1. Празмерна напаіць, апаіць.

П. цяля.

2. Напаіць спіртнымі напіткамі ўсіх, многіх.

П. гасцей.

|| незак. перапо́йваць, -аю, -аеш, -ае.

перапаку́таваць, -тую, -туеш, -туе; -туй; зак.

1. Зазнаць многа пакут.

Ён шмат перапакутаваў за жыццё.

2. Перажыўшы што-н., кончыць пакутаваць.

П. страту дарагога чалавека.

перапаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; зак., што.

1. Прапаласкаць яшчэ раз, паўторна.

П. хустачку.

2. Папаласкаць усё, многае.

П. усю бялізну.

перапалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

1. Празмерным абпальваннем, награваннем, сапсаваць.

П. цэглу.

2. Раздзяліць на часткі ўздзеяннем агню, едкім рэчывам.

П. вяроўку.

3. Спаліць усё, многае.

П. усе дровы.

4. Расходаваць звыш меры (паліва, гаручае).

П. бензін.

5. Перапрацаваць з дапамогай агню, падвергнуць тэрмічнай апрацоўцы (спец.).

П. руду.

|| незак. перапа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перапа́льванне, -я, н. і перапа́л, -у, м. (да 1 знач.).