Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пераплю́нуць, -ну, -неш, -не; -лю́нь; зак.

1. каго-што. Плюнуць цераз што-н.

2. перан., каго (што). Перасягнуць каго-н. у якіх-н. адносінах (разм.).

У гэтай справе Язэп кожнага пераплюне.

перапляце́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тое, што пераплецена, сплецена між сабой.

П. правадоў.

П. лёсаў (перан.).

2. Спосаб спляцення нітак асновы і ўтку ў тканінах.

Палатнянае п.

перапо́й, -ю, м.

Стан пасля моцнага ап’янення (разм.).

Баліць галава ад перапою.

перапо́йваць гл. перапаіць.

перапо́на, -ы, мн. -ы, -по́н, ж.

Тое, што стрымлівае доступ куды-н.

П. для затрымання вады.

перапо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тонкая пругкая плёнка, якая з’яўляецца перагародкай, абалонкай у жывым арганізме.

Барабанная п.

Плавальная п.

|| прым. перапо́начны, -ая, -ае.

перапо́нчаты, -ая, -ае.

3 перапонкамі.

Перапончатыя лапы ў гусей.

перапо́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Напоўніцца звыш меры.

Рака перапоўнілася вадой.

Сэрца перапоўнілася радасцю (перан.).

|| незак. перапаўня́цца, -я́ецца.

|| наз. перапаўне́нне, -я, н.

перапо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Напоўніць звыш меры.

П. засекі збожжам.

П. чашу цярпення (перан.).

|| незак. перапаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. перапаўне́нне, -я, н.

перапрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны і перапро́баваць, -бую, -буеш, -буе; -буй; -баваны; зак., што.

Папрабаваць (папробаваць) усё, многае.

П. усе гатункі кавы.