Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перамяшчэ́нне гл. перамясціць.

перанапру́жыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; зак.

Вельмі моцна, празмерна напружыцца.

|| незак. перанапру́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перанапру́жванне, -я, н.

перанапру́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

Вельмі моцна, празмерна напружыць.

П. сілы.

|| незак. перанапру́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перанапру́жванне, -я, н.

перанасе́лены, -ая, -ае.

Населены густа, звыш меры.

П. раён.

|| наз. перанасе́ленасць, -і, ж.

перанасі́ць, -нашу́, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак.

1. каго-што і чаго. Перанесці, аднесці куды-н. за некалькі прыёмаў.

П. цэглу пад павець.

Колькі ён грыбоў за лета і восень перанасіў.

2. што. Знасіць вялікую колькасць чаго-н. (адзення, абутку).

3. каго (што). Пра цяжарных: пранасіць дзіця больш за належны тэрмін.

|| незак. перано́шваць, -аю, -аеш, -ае.

перанасяле́нне, -я, н.

Адносны лішак насельніцтва.

пераначава́ць гл. начаваць.

перане́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; -нёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак.

1. каго-што. Несучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.

П. хлапчука цераз ручай.

2. каго-што. Памясціць у іншае месца.

П. кветкі з пакоя ў сад.

3. што. Аддзяліць частку слова для пераносу ў наступны радок.

П. апошні склад слова.

4. што. Адкласці на другі час.

П. пасяджэнне на вечар.

5. што. Зведаць, перажыць, перацярпець.

П. запаленне лёгкіх.

|| незак. перано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

Не пераносіць каго-чаго (разм.) — адчуваць непрыязнасць да каго-, чаго-н.

Я не пераношу гэтага чалавека.

|| наз. перанясе́нне, -я, н. (да 4 знач.) і перано́ска, -і, ДМо́сцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.; разм.).

перане́сціся, -нясу́ся, -нясе́шся, -нясе́цца; -нясёмся, -несяце́ся, -нясу́цца; -нёсся, -не́слася; -нясі́ся; зак.

Хутка перамясціцца.

За гадзіну перанёсся на самалёце з Мінска ў Санкт-Пецярбург.

П. ў думках у мінулае (перан.).

|| незак. перано́сіцца, -но́шуся, -но́сішся, -но́сіцца.

пераніцава́ць, гл. ніцаваць.