Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перамяншэ́нне гл. пераменшыць.

перамяра́ць гл. перамераць.

перамясі́ць, -мяшу́, -ме́сіш, -ме́сіць; -ме́шаны; зак., што.

Расціраючы, размінаючы, ператварыць у аднародную масу.

П. гліну.

|| незак. пераме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

перамясці́цца, -мяшчу́ся, -ме́сцішся, -ме́сціцца; зак.

Перасуну́ўшыся, заняць другое месца, размясціцца ў іншым месцы.

Полк перамясціўся ў другі горад.

|| незак. перамяшча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

перамясці́ць, -мяшчу́, -ме́сціш, -ме́сціць; -ме́шчаны; зак., каго-што.

Паставіць, перавесці ў іншае месца.

П. шафу.

П. брыгаду на другую будоўлю.

|| незак. перамяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перамяшчэ́нне, -я, н.

перамяча́ць гл. перамеціць.

перамяша́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Змяшацца або перамясіцца (унутры чаго-н., пра асобныя прадметы), пераблытацца.

Мука перамяшалася з крупамі.

У галаве ўсё перамяшалася (перан.).

|| незак. пераме́швацца, -аецца.

перамяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Мяшаючы, злучыць разам рознае або памяняць месцамі часткі чаго-н. аднароднага.

П. пясок з цэментам.

П. паперы ў справе.

|| незак. пераме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

перамяшча́цца гл. перамясціцца.

перамяшча́ць гл. перамясціць.