Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перамо́лваць гл. перамалоць.

перамо́ргвацца гл. перамаргнуцца.

перамо́тванне і перамо́тка гл. пераматаць.

перамо́тваць гл. пераматаць.

перамудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; зак. (разм.).

Занадта намудрыць.

перамы́ць, -мы́ю, -мы́еш, -мы́е; -мы́ты; зак., каго-што.

1. Вымыць нанава.

П. сподак.

2. Вымыць усё, многае, усіх, многіх.

П. увесь посуд.

|| незак. перамыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перамы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Злучальнае прыстасаванне паміж чым-н.

Каменная п.

2. Воданепранікальная загародка на земляных і будаўнічых работах, якая не дапускае прытоку вады куды-н.

Насыпная п.

3. Вузкая палоска, якая злучае што-н.

П. паміж канавамі.

перамяні́цца, -мяню́ся, -ме́нішся, -ме́ніцца; зак.

Стаць іншым, змяніцца.

Характар перамяніўся.

Надвор’е перамянілася.

перамяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., каго-што.

1. Замяніць адно другім, змяніць.

П. бялізну.

П. тэму размовы.

2. Надаць іншую форму, перайначыць.

П. адносіны.

|| незак. пераме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і перамяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. пераме́на, -ы, ж.

перамянша́ць гл. пераменшыць.