Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пераблы́таць гл. блытаць.

пераблы́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і блытаць (у 1, 2 і 4 знач.).

перабо́й, -ю, мн. -і, -яў, м.

Няроўнасць у біцці, парушэнне рытму, затрымка, прыпыненне.

Пульс з перабоямі.

Перабоі ў дастаўцы тавараў (перан.).

|| прым. перабо́йны, -ая, -ае.

перабо́льшыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак. што і без дап.

Падаць у большых памерах, чым на самай справе; надаць празмерна важнае значэнне чаму-н.

П. магчымасці.

Яна любіць п.

|| незак. перабо́льшваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабо́льшанне, -я, н.

перабо́р, -у, м.

1. гл. перабраць.

2. Частае чаргаванне якіх-н. гукаў; перазвон.

Баяны і гармонікі заігралі ў п.

перабо́рка гл. перабраць.

перабо́рлівы, -ая, -ае (разм.).

Вельмі патрабавальны, капрызны пры выбары каго-, чаго-н.

П. да яды.

|| наз. перабо́рлівасць, -і, ж.

перабрадзі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ро́дзіць; зак.

Стаць гатовым для ўжывання або сапсавацца ў выніку празмернага браджэння.

Піва перабрадзіла.

Цеста перабрадзіла.

перабра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бяры́ся; зак.

1. Перайсці, пераправіцца.

П. на другі бераг.

2. Тое, што і перасяліцца.

П. ў новы дом.

|| незак. перабіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

перабра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. каго-што. Разбіраючы, сартуючы, перагледзець (многае).

П. кнігі.

П. бульбу.

П. у размове ўсіх знаёмых (перан.).

2. што. Разабраўшы, скласці, набраць нанава (спец.).

П. сцены.

П. тэкст.

3. што. Паслядоўна дакрануцца да чаго-н.

П. гузікі на кофце пальцамі.

4. што і чаго. Узяць больш, чым трэба, занадта многа.

П. фонд зарплаты.

5. Зрабіць звыш меры, перадаць, перастарацца (разм.).

П. меру (зрабіць лішняе). У нядзелю ў гасцях перабраў (выпіў лішняе).

|| незак. перабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перабіра́нне, -я, н., перабо́р, -у, м. і перабо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).