Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

масляні́сты, -ая, -ае.

1. У склад якога ўваходзіць масла.

Масляністая вадкасць.

2. перан. Які мае мяккі бляск.

Масляністыя вочы.

|| наз. масляні́стасць, -і, ж.

масні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Тое, што і маснічына.

масні́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Дошка ў падлозе або ў якім-н. драўляным насціле.

масо́н, -а, мн. -ы, -наў, м.

Паслядоўнік масонства, член масонскай ложы.

|| прым. масо́нскі, -ая, -ае.

масо́нства, -а, н.

Рэлігійна-філасофская плынь з містычнымі абрадамі, якая злучае задачы духоўнага самаўдасканалення і працу на карысць грамадства.

|| прым. масо́нскі, -ая, -ае.

М. рух.

масо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -со́вак, ж. (разм.).

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: тайны сход рэвалюцыйна настроеных рабочых.

Сабрацца на масоўку.

2. Масавая сцэна (у кіно, тэатры).

Артыст, заняты ў масоўцы.

мастава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Брукаваная або пакрытая асфальтам праезджая частка вуліцы.

маставі́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Спецыяліст па будаўніцтве мастоў.

маставы́ гл. мост.

мастадо́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Вялізная вымерлая млекакормячая жывёліна атрада хобатных.

Не чалавек, а м. (перан.: пра каго-н. вялікага і нязграбнага).

|| прым. мастадо́нтавы, -ая, -ае.