Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

культу́рны, -ая, -ае.

1. гл. культура.

2. Які знаходзіцца на высокім узроўні культуры.

Культурнае грамадства.

Культурная гаспадарка.

3. Які звязаны з пашырэннем культуры, асветы.

Весці культурную работу.

4. Вырашчаны чалавекам, не дзікарослы.

Культурныя расліны.

Культурны слой зямлі — слой зямлі, які ўтвараецца з арганічных і іншых рэшткаў на месцах пасяленняў чалавека.

|| наз. культу́рнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

культуро́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па культуралогіі.

культуры́зм, -у, м.

Сістэма фізічных практыкаванняў (пераважна сілавых), якія садзейнічаюць развіццю мускулатуры цела чалавека, фарміраванню прыгожай фігуры і паставы; занятак такімі практыкаваннямі.

культуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца культурызмам.

культывава́ць, -тыву́ю, -тыву́еш, -тыву́е; -тыву́й; -тывава́ны; незак., што.

1. Апрацоўваць зямлю культыватарам.

2. Разводзіць, вырошчваць (злакі, расліны).

К. новыя гатункі бульбы.

3. перан. Удасканальваць што-н. якім-н. спосабам; садзейнічаць развіццю чаго-н.

К. працавітасць.

|| наз. культывава́нне, -я, н. і культыва́цыя, -і, ж. (да 1 знач.).

|| прым. культывацы́йны, -ая, -ае.

культыва́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Сельскагаспадарчая прылада для рыхлення глебы і знішчэння пустазелля і пад.

|| прым. культыва́тарны, -ая, -ае.

ку́ля, -і, мн. -і, куль, ж.

Невялікі свінцовы або стальны прадаўгаваты снарад для стральбы з ручной агнястрэльнай зброі і кулямётаў.

Трасіруючая к.

Бранябойная к.

Адліваць кулі (разм.) — ілгаць, хлусіць.

Вылецець куляй (разм.) — імкліва выбегчы адкуль-н.

|| прым. кулявы́, -а́я, -о́е.

Кулявое раненне.

кулябя́ка, -і, ДМя́цы, мн. -і, -бя́к, ж.

Прадаўгаваты вялікі пірог, начынены мясам, рыбай, капустай і інш.

|| прым. кулябя́чны, -ая, -ае.

кулявы́¹ гл. куль¹.

кулявы́² гл. куля.