Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

звано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Невялікі звон (у 1 знач.), а таксама прыстасаванне для гукавых сігналаў.

Дзвярны з.

Электрычны з.

2. Гук, гукавы сігнал, утвораны такім звонам ці спецыяльным прыстасаваннем.

Прагучаў з.

Тэлефонны з.

Заняткі пачынаюцца па званку.

|| памянш. звано́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. званко́вы, -ая, -ае.

званчэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; незак.

Станавіцца званчэйшым.

Голас званчэе.

|| зак. пазванчэ́ць, -э́е.

зва́ны, -ая, -ае.

1. Які атрымаў запрашэнне.

З. госць.

2. З запрошанымі гасцямі.

З. абед.

Так званыужыв. для выражэння ўмоўнага значэння, іранічных або адмоўных адносін да каго-, чаго-н.

Вунь яны, вашы так званыя спецыялісты.

зваражы́ць гл. варажыць.

зварача́цца гл. звярнуцца.

зварача́ць гл. звярнуць.

зва́рачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да зваркі металу.

Зварачныя работы.

З. цэх.

зва́рка гл. зварыць.

зварны́, -а́я, -о́е.

Які атрымліваецца шляхам зваркі.

Зварныя трубы.

зваро́т, -у, Мо́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Вяртанне адкуль-н. назад, на ранейшае месца.

З. на радзіму.

Па звароце ў Мінск.

2. Заклік, выступленне, звернутае да каго-н.

З. дэпутатаў да народа.

3. У граматыцы: група слоў, якія ўтвараюць пэўнае адзінства, слоўны выраз.

Дзеепрыслоўны з.