Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зві́ліна, -ы, мн. -ы, -лін, ж.

Хвалістае скрыўленне, выгін.

З. ракі.

Звіліны мозгу.

зві́лісты, -ая, -ае.

Які мае пакручасты выгляд.

Звілістая сцежка.

|| наз. зві́лістасць, -і, ж.

звільгатне́ць гл. вільгатнець.

звіне́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -ні́; незак.

Утвараць металічны гук.

Звініць званок.

Звіняць галасы дзяцей.

У вушах звініць (пра звон у вушах).

|| зак. празвіне́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -ні́.

звіню́чы, -ая, -ае (разм.).

Звонкі.

З. гук.

звіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Быць апушчаным уніз, знаходзіцца ў вісячым становішчы.

Валасы звісалі на лоб.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вісець няроўна, не аблягаючы плячэй, стану (пра вопратку).

Адзенне звісае з плячэй.

|| зак. зві́снуць, -ну, -неш, -не; звіс, -сла; -ні.

зві́слы, -ая, -ае.

Які звіс, апусціўся, абвіслы.

Звіслыя вусы.

Звіслае голле.

звіх, -у, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і вывіх.

З. нагі.

звіхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Зрушыцца ў суставе.

Палец звіхнуўся.

2. Страціць розум, звар’яцець (разм.).

Ад такіх перажыванняў можна з.

3. Збіцца з правільнага шляху, з правільных пазіцый.

звіхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што (разм.).

Тое, што і вывіхнуць.

Ён звіхнуў нагу.