Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

звод¹, -у, М -дзе, м. (разм.).

Выміранне, знікненне каго-, чаго-н.

Здавалася, што ніколі не будзе зводу такім магутным дрэвам.

звод², -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Зведзеныя ў адно цэлае і размешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці звесткі, матэрыялы, тэксты.

З. законаў.

2. Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, якое злучае сцены, апоры якога-н. збудавання.

Каменны з.

Гатычны з.

зво́ддалеку, прысл.

З далёкай адлегласці.

Назіраць з.

З. ад жыллёвых будынкаў.

зво́ддаль, прысл.

Тое, што і зводдалеку.

зво́дзіцца гл. звесціся.

зво́дзіць гл. звесці.

зво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Дакумент, запіска, у якой зведзены разам якія-н. звесткі, даныя.

Аператыўная з.

З. аб ходзе сяўбы.

З. надвор’я.

зво́днік, -а, мн. -і, -аў, м. (пагард.).

Чалавек, які займаецца зводніцтвам.

|| ж. зво́дніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

зво́дніцтва, -а, н. (пагард.).

1. Карыслівае пасрэдніцтва паміж мужчынам і жанчынай для садзейнічання ўступленню іх у любоўную сувязь.

2. Пляткарства, нагаворы або падбухторванне да якіх-н. дрэнных учынкаў.

|| прым. зво́дніцкі, -ая, -ае.

зво́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (пагард.).

Займацца зводніцтвам.