зве́даць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.
1. Атрымаць звесткі аб чым-н., пазнаць што-н.
З. невядомае.
2. Спазнаць на вопыце, перажыць.
З. многа гора.
|| незак. зве́дваць, -аю, -аеш, -ае.
зве́зці, звязу́, звязе́ш, звязе́; звязём, звезяце́, звязу́ць; звёз, зве́зла; звязі́; зве́зены; зак., каго-што.
1. Возячы, даставіць куды-н., перавезці (пра ўсё, многае).
З. каменне ў кучу.
З. хлеб з поля.
2. Везучы, перамясціць зверху ўніз.
З. воз з гары.
3. Ад’язджаючы, непрыметна ўзяць з сабой і адвезці куды-н.
Паехаў і кнігу звёз.
|| незак. зво́зіць, зво́жу, зво́зіш, зво́зіць.
|| наз. звоз, -у, м. (да 1 і 2 знач.).
звекава́ць, звяку́ю, звяку́еш, звяку́е; звяку́й; звекава́ны; зак.
Пражыць век дзе-н., у якім-н. стане.
Ён так і звекаваў бабылём.
зве́ку, прысл.
З даўніх часоў, спрадвеку.
Ён з. глухі.
звелікаду́шнічаць гл. велікадушнічаць.
звеннявы́, -а́я, -о́е.
1. гл. звяно.
2. у знач. наз. звеннявы́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Кіраўнік звяна (у 3 знач.).
Нарада звеннявых.
|| ж. звеннява́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х.
звер, -а, мн. звяры́, -о́ў, м.
1. Дзікая, звычайна драпежная жывёліна.
Пушны з.
2. перан. Пра вельмі злога, жорсткага чалавека.
|| памянш. звяро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).
|| зб. звяр’ё, -я́, н.
|| прым. звяры́ны, -ая, -ае.
Звярыныя сляды.
З. страх (надзвычай моцны). З. арнамент (з адлюстраваннем жывёл).
звера...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:
1) які мае адносіны да звера, звяроў, такі, як у звера, звяроў, напр.: зверабойны, звералоў, зверападобны;
2) які мае адносіны да зверагадоўлі, напр.: зверагаспадарка, зверапітомнік, звераферма.
зверабо́й¹, -я, мн. -і, -яў, м.
Паляўнічы на звера.
|| прым. зверабо́йны, -ая, -ае.
З. промысел.
зверабо́й², -ю, м.
Травяністая лекавая расліна, звычайна з жоўтымі кветкамі.
Настойка зверабою.
|| прым. зверабо́йны, -ая, -ае.
Сямейства зверабойных (наз.).