Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

звы́клы, -ая, -ае.

1. Які стаў прывычкай.

Звыклыя рухі.

2. Які звыкся з чым-н., набыў прывычку рабіць што-н.

З. да частых пераездаў.

|| наз. звы́класць, -і, ж.

звы́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; звы́кся, -клася; -ніся; зак., з кім-чым і без дап.

Прывыкнуць да каго-, чаго-н.

З. з такой думкай.

|| незак. звыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. звыка́нне, -я, н.

звычаёвы, -ая, -ае (спец.).

Устаноўлены звычаем, а не законам.

Звычаёвае права.

звы́чай, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Агульнапрыняты парадак, правілы, што даўно ўкараніліся ў быце народа або ў пэўнай грамадскай групе.

Спрадвечны з.

Гарадскія звычаі.

2. Прывычны спосаб дзеяння, прывычка.

Маю з. пасля абеду пашпацыраваць.

звыча́йна, прысл.

Часцей за ўсё, пастаянна, па ўсталяванай звычцы.

Як з.

Такія вечары з. праходзяць весела.

звыча́йны, -ая, -ае.

Пастаянны, прывычны.

Звычайная з’ява.

З. працоўны дзень.

|| наз. звыча́йнасць, -і, ж.

звы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Павадка, прывычка.

Ведаць звычкі звера.

2. Звычай, традыцыя (разм.).

Мясцовая з.

звы́чны, -ая, -ае.

1. Добра знаёмы, прывычны.

З. занятак.

2. Тое, што і звыклы (у 2 знач.).

|| наз. звы́чнасць, -і, ж.

звыш, прыназ. з Р.

Ужыв. пры абазначэнні перавышэння якой-н. меры.

З. плана.

З. ста чалавек.

звыш...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае перавышэнне якой-н. меры, мяжы, самую высокую ступень чаго-н., напр.: звышкамплектны, звышметкі, звыштрывалы.