Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бяздзе́йнасць, -і, ж.

Адсутнасць дзейнасці; пасіўнасць.

Нельга мірыцца з бяздзейнасцю.

бяздзе́йнікавы, -ая, -ае.

У граматыцы: сказ, які не мае ў сваім складзе дзейніка.

бяздзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Нічога не рабіць, не праяўляць дзейнасці.

Яна цэлымі днямі бяздзейнічае.

бяздзе́йны, -ая, -ае.

1. Які не праяўляе дзейнасці, недастаткова энергічны, пасіўны.

Бяздзейная натура.

2. Нічым не заняты, гультайскі.

Бяздзейнае баўленне часу.

бяздзе́тны, -ая, -ае.

Які не мае сваіх дзяцей.

Бяздзетная жанчына.

|| наз. бяздзе́тнасць, -і, ж.

бяздо́глядны, -ая, -ае.

Які расце, жыве, існуе без догляду.

Б. сад.

Бяздогляднае маленства.

бяздо́жджыца, -ы, ж. (разм.).

Летняя пара, калі няма дажджоў; сухмень.

Цэлы месяц стаяла б.

бяздо́казны, -ая, -ае.

Не падмацаваны доказамі.

Бяздоказнае абвінавачанне.

|| наз. бяздо́казнасць, -і, ж.

бяздо́льны, -ая, -ае.

Які не мае шчаслівай долі, няшчасны.

Б. люд.

|| наз. бяздо́льнасць, -і, ж.

бяздо́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м. (разм.).

Той, хто не мае свайго жылля і сям’і.