Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ашчэ́рыць гл. шчэрыць.

ашы́ек, ашы́йка, мн. ашы́йкі, ашы́йкаў, м. (спец.).

Частка мясной тушы, што прылягае да шыі.

ашы́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Раменьчык са спражкай, які надзяваюць на шыю сабаку і інш. жывёлам; аброжак.

ашы́каць гл. шыкаць.

ашэ́рхлы, -ая, -ае.

Падсохлы, падмёрзлы, зацвярдзелы.

Ашэрхлая зямля.

аэра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да авіяцыі, паветраплавання, напр.: аэраклуб, аэрамаяк.

аэравакза́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вакзал аэрапорта.

|| прым. аэравакза́льны, -ая, -ае.

аэрадро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пляцоўка з рознымі збудаваннямі для стаянкі, узлёту, пасадкі і абслугоўвання самалётаў, верталётаў, планераў.

|| прым. аэрадро́мны, -ая, -ае.

аэрадына́міка, -і, ДМ -міцы, ж.

Раздзел аэрамеханікі, які вывучае супраціўленне паветра і газаў пры руху розных цел.

|| прым. аэрадынамі́чны, -ая, -ае.

аэрало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае ўласцівасці высокіх пластоў атмасферы.

|| прым. аэралагі́чны, -ая, -ае.