Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ашчапе́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што (разм.).

Моцна абхапіць, абняць.

Дзіця ашчаперыла маці за шыю.

ашчапі́ць, ашчаплю́, ашчэ́піш, ашчэ́піць; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і абняць.

ашчарэ́піць, -плю, -піш, -піць; -плены; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і ашчаперыць.

ашчаслі́віць, -ліўлю, -лівіш, -лівіць; -ліўлены; зак., каго-што.

Зрабіць шчаслівым.

А. дачку.

А. добрай навіной.

|| незак. ашчаслі́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

ашчаці́ніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; зак.

1. Наставіць шчацінне, хіб ад злосці, страху, рыхтуючыся да абароны або нападзення.

Сабака ашчацініўся на незнаёмага.

2. Стаць старчма нібы шчацінне (пра валасы, вусы і пад.).

3. Выставіць якія-н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.).

4. перан. Зазлаваць у адказ на якія-н. словы, учынкі (разм.).

А. на каго-н.

|| незак. ашчаці́ньвацца, -аецца.

ашчаці́ніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ніць; -нены; зак., што.

Паставіць дыбам шчацінне, хіб; выставіць якія-н. вострыя прадметы.

|| незак. ашчаці́ньваць, -ае.

ашчыпа́ць гл. шчыпаць.

ашчы́пванне гл. шчыпаць.

ашчэ́р, -у, м.

Выскал; рот з вышчаранымі зубамі.

Драпежны а.

ашчэ́рыцца гл. шчэрыцца.