Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ацяжэ́ць гл. цяжэць.

ацялі́цца гл. цяліцца.

ацяплі́ць, ацяплю́, ацёпліш, ацёпліць; ацёплены; зак., што.

Абагрэць (памяшканне) пры дапамозе печаў або спецыяльных прыстасаванняў; зрабіць цёплым.

А. дом.

|| незак. ацяпля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і аце́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ацяпле́нне, -я, н. і аце́пліванне, -я, н.

ацяпля́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для ацяплення, уцяплення, абагрэву.

А. матэрыял.

2. Які мае адносіны да ацяплення.

А. сезон.

Ацяпляльная сістэма.

ацяро́бкі, -аў.

Тое, што і пацяробкі.

ацяру́швацца гл. ацерушыць.

ацяру́шваць гл. ацерушыць.

ацярэ́блівацца гл. ацерабіцца.

ацярэ́бліваць гл. ацерабіцца, ацерабіць.

ацячы́, ацяку́, ацячэ́ш, ацячэ́; ацячо́м, ацечаце́, ацяку́ць; ацёк, ацякла́, -ло́; ацячы́; зак.

1. Апухнуць ад лішку вадкасці ў тканках.

Ацяклі ногі.

2. Азызнуць ад тлушчу.

Твар яго ацёк.

|| незак. ацяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.