пераме́нлівы, -ая, -ае.
Які часта мяняецца, зменлівы.
П. вецер.
П. характар.
|| наз. пераме́нлівасць, -і, ж.
пераме́нны, -ая, -ае.
Які мяняецца, няўстойлівы, з пераменамі.
Пераменнае надвор’е.
П. ток (які перыядычна мяняе сілу і напрамак). Пераменная велічыня і пераменная (наз.) — пра велічыню, якая можа па ўмовах задачы набываць розныя значэнні. П. капітал (частка капіталу, якая затрачваецца на наём рабочай сілы і змяняецца ў працэсе вытворчасці).
пераме́ншыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., што.
Падаць у меншых памерах, чым у рэчаіснасці.
П. цяжкасці.
|| незак. перамянша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. перамяншэ́нне, -я, н.
пераме́ньваць гл. перамяніць.
пераме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
1. Змераць або памераць нанава, яшчэ раз.
П. куплены адрэз.
2. Змераць, памераць усё, многае.
П. усе ўчасткі.
3. перан. Шмат прайсці, пахадзіць па якой-н. тэрыторыі (разм.).
Многа дарог мне прыйшлося п. сваімі нагамі.
|| незак. перамяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.) і пераме́рваць, -аю, -аеш, -ае.
пераме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.
1. Моцна змерзнуць, азябнуць.
П. у дарозе.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загінуць ад марозу (пра многіх, многае).
Усе кветкі перамерзлі.
пераме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак., каго-што.
1. Памеціць усё, многае або ўсіх, многіх.
П. бялізну.
2. Нанава паставіць меткі на кім-, чым-н.
|| незак. перамяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пераме́швацца гл. перамяшацца.
пераме́шваць гл. перамясіць, перамяшаць.
перамёрзлы, -ая, -ае (разм.).
Які перамёрз.
Перамёрзлая трава.