ахмяле́лы, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца ў стане ахмялення.
2. перан. Пра чалавека, які да самазабыцця захоплены, узрушаны чым-н.
А. ад радасці.
ахмяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).
1. Стаць п’яным, ап’янець.
А. ад гарэлкі.
2. перан. Захапіцца да самазабыцця, узрушыцца.
А. ад шчасця.
а́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. Аднакратна моцна выкрыкнуць «ах!», выказваючы якое-н. пачуццё: захапленне, здзіўленне, шкадаванне, страх, смутак і пад.
Жанчына ахнула.
2. Моцна ўдарыць па чым-н.; выбухнуць, разарвацца, стрэліць, абрушыцца і г.д.
А. палкай па галаве.
|| незак. а́хаць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. а́ханне, -я, н.
ахо́ва, -ы, ж.
1. гл. ахоўваць.
2. Група (людзей, караблёў і пад.), якая ахоўвае каго-, што-н.
Берагавая а.
Выставіць ахову.
А. працы.
ахо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.
1. Абараняць ад чыйго-н. нападу, вартаваць, сцерагчы.
Чыгунку ахоўвала ўзмоцненая варта.
2. Берагчы, шанаваць.
А. прыроду.
3. Засцерагаць ад чаго-н. шкоднага.
А. ад сонца.
|| зак. ахава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. ахо́ва, -ы, ж.
ахо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Асоба, што ахоўвае, сцеражэ каго-, што-н.; вартаўнік.
2. Той, хто беражэ, шануе каго-, што-н.
А. сям’і.
|| ж. ахо́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
ахо́ўны, -ая, -ае.
1. Які нясе ахову або ахоўваецца.
Ахоўная зона.
Ахоўная служба.
2. Які засцерагае, ахоўвае ад чаго-н. шкоднага.
Ахоўнае лесанасаджэнне.
Ахоўныя акуляры.