Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ахаладжа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Апарат для ахалоджвання чаго-н.

2. Рэчыва, пры дапамозе якога ахалоджваюць што-н.

ахаладжа́льны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для ахаладжэння чаго-н.

Ахаладжальная камера.

Ахаладжальная сумесь.

2. Які ахалоджвае, асвяжае (пераважна пра напіткі).

А. напітак.

ахаладзе́лы, -ая, -ае.

1. Які ахаладзеў, астыў.

Ахаладзелыя рукі.

2. перан. Які стаў да ўсяго абыякавы, страціў запал, актыўнасць.

А. да пагулянак.

ахаладзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Стаць халодным, астыць.

Вар ахаладзеў.

2. перан. Стаць абыякавым, больш спакойным.

Ахаладзеў запал і рашучасць.

ахаладзі́цца, -ладжу́ся, -ло́дзішся, -ло́дзіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць халодным, халаднаватым, астыць.

Вада ў моры ахаладзілася.

2. Ахаладзіць сябе, сваё цела на паветры.

3. перан. Стаць абыякавым, спакойным, стрыманым у пачуццях.

|| незак. ахало́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца і ахаладжа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ахаладжэ́нне, -я, н. і ахало́джванне, -я, н.

ахаладзі́ць, -ладжу́, -ло́дзіш, -ло́дзіць; -ло́джаны; зак.

1. што. Зрабіць халодным ці халаднейшым.

А. вар.

2. перан., каго-што. Зрабіць больш спакойным, стрыманым, зменшыць сілу якога-н. пачуцця.

А. прамоўцу вострым пытаннем.

|| незак. ахало́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ахаладжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.) і ахало́джванне, -я, н.

а́ханне гл. ахнуць.

аха́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м.

Ноша, якую можна панесці, абхапіўшы рукамі.

А. сена.

А. дроў.

Схапіць у а.

ахапі́ць, ахаплю́, ахо́піш, ахо́піць; ахо́плены; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. перан. Зайсці з флангаў і акружыць праціўніка.

А. флангі праціўніка.

3. Успрыняць цалкам (што-н. вялікае).

А. позіркам рачную даліну.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Авалодаць з нястрымнай сілай (пра пачуцці, стан).

Радасць ахапіла душу.

5. Уключыць у кола дзеяння, уплыву.

А. насельніцтва падпіскай на газеты.

6. Абдаць чым-н., пранізаць.

Мяне ахапіла холадам.

Як вокам ахапіць (разм.) — колькі можна ўбачыць.

|| незак. ахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і ахапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ахо́п, -у, м.

|| прым. ахо́пны, -ая, -ае.

ахарактарызава́ць гл. характарызаваць.