Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

афрыка́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Жыхар, ураджэнец Афрыкі.

|| ж. афрыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. афрыка́нскі, -ая, -ае.

афсе́т, -у, Ме́це, м. (спец.).

Тое, што і афсетны друк, спосаб друкавання, пры якім фарба перадаецца з друкарскай формы на гумавую паверхню, а з яе на паперу.

|| прым. афсе́тны, -ая, -ае.

Друкарскія афсетныя машыны.

афтальмало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі вачэй, іх лячэннем і прафілактыкай.

|| прым. афтальмалагі́чны, -ая, -ае.

афтальмо́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Урач — спецыяліст па афтальмалогіі.

ах, выкл.

1. Перадае захапленне, здзіўленне, спалох, здагадку і пад.

Ах, як слаўна тут!

Ах, якая нечаканасць!

2. Перадае пачуццё жалю, гора.

Ах, якое няшчасце!

3. Перадае пачуццё гневу і абурэння.

Ах, каб вас каршун!

ахава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто ахоўвае што-н.

А. маралі.

|| ж. ахава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ахава́льны, -ая, -ае.

Які служыць для аховы каго-н.

А. тарыф.

ахава́ць гл. ахоўваць.

аха́йваць гл. ахаяць.

аха́йны, -ая, -ае.

Чысты, акуратны.

А. чалавек.

|| наз. аха́йнасць, -і, ж.