Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

афіцыёзны, -ая, -ае (кніжн.).

Які фармальна не звязаны з урадам, але на справе праводзіць яго погляды.

А. орган друку.

|| наз. афіцыёзнасць, -і, ж.

афіцы́йны, -ая, -ае.

1. Урадавы або службовы.

Афіцыйная асоба.

А. дакумент.

2. Зроблены па ўстаноўленай форме, з захаваннем усіх правіл і фармальнасцей.

А. тон.

Афіцыйнае запрашэнне.

|| наз. афіцы́йнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

афіцыя́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Работнік рэстарана, кафэ і пад., які падае стравы наведвальнікам.

|| ж. афіцыя́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. афіцыя́нцкі, -ая, -ае.

афіцэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба каманднага саставу арміі і флоту, а таксама міліцыі і паліцыі (ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна).

Беларускі а.

А. сувязі.

Старшы а.

|| прым. афіцэ́рскі, -ая, -ае.

афіцэ́рства, -а, н.

1. зб. Афіцэры.

А.

Рэспублікі Беларусь.

2. Афіцэрскае званне (разм.).

афі́ша, -ы, мн. -ы, афі́ш, ж.

Аб’ява аб спектаклі, канцэрце, лекцыі і пад., якая вывешваецца на прыметным месцы.

|| прым. афі́шны, -ая, -ае.

афішы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што (кніжн.).

Выставіць (выстаўляць) напаказ, шырока абвясціць (абвяшчаць).

афо́рміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыняць закончаную, неабходную форму.

Ідэя яшчэ не аформілася.

2. Паступіць, запісацца куды-н. з захаваннем неабходных фармальнасцей.

А. на працу.

|| незак. афармля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. афармле́нне, -я, н.

афо́рміць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак.

1. што. Прыдаць чаму-н. неабходную або закончаную форму.

А. дагавор.

2. каго-што. Залічыць куды-н., прыняць з захаваннем неабходных фармальнасцей.

А. на працу.

|| незак. афармля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. афармле́нне, -я, н.

афо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Гравюра на медзі або цынку з малюнкам, пратраўленым кіслатой, а таксама адбітак з такой гравюры.

Выстаўка афортаў.

|| прым. афо́ртны, -ая, -ае.