Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

афары́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кароткае трапнае выслоўе.

|| прым. афарысты́чны, -ая, -ае.

афарысты́чны, -ая, -ае.

1. гл. афарызм.

2. Які змяшчае ў сабе афарызм.

А. стыль.

Афарыстычная мова.

|| наз. афарысты́чнасць, -і, ж.

афга́нцы, -аў, адз. -нец, -нца, м.

Асноўнае насельніцтва Афганістана.

|| ж. афга́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. афга́нскі, -ая, -ае.

афе́кт, -у, М -кце, м.

Стан моцнага ўзбуджэння і страта самакантролю.

|| прым. афекты́ўны, -ая, -ае.

афектава́ны, -ая, -ае.

Прасякнуты афектацыяй; штучна прыўзняты.

А. тон.

|| наз. афектава́насць, -і, ж.

афекта́цыя, -і, ж.

Ненатуральная, звычайна наўмысная ўзбуджанасць у паводзінах, у маўленні.

афе́ра і афёра, -ы, ж.

Рызыкоўная, нядобрасумленная справа, дзеянне з мэтай нажывы, выгады.

аферы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца аферамі, прайдзісвет.

|| ж. аферы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

афіцар’ё, -я́, н., зб. (разм., пагард.).

Афіцэры.

Гітлераўскае а. шукала спажывы.

афіцыёз, -а, м. (кніжн.).

Афіцыёзны орган друку.