Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перакрыжава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак., што.

1. Пакласці, правесці, перавязаць што-н. накрыж.

П. рамянямі скрынку.

2. перан. Сутыкнуць, пераплесці; скасаваць.

Вайна перакрыжавала нашы лёсы.

|| незак. перакрыжо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

перакры́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

Гарызантальная нясучая канструкцыя ў будынку, якая раздзяляе паверхі.

Жалезабетоннае п.

перакры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак.

1. што. Накрыць нанава.

П. дах.

2. перан., каго-што. Перавысіць якія-н. паказчыкі, вынікі і пад., апярэдзіць.

П. норму.

3. перан., што. Закрыць для руху, цячэння, прыкрыць.

П. шлях. П. ваду.

|| незак. перакрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перакрыццё, -я́, н.

перакрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак., каго-што.

Заглушыць сваім крыкам голас другога, другіх.

Цяжка п. натоўп.

|| незак. перакры́кваць, -аю, -аеш, -ае.

перакрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Закрэсліць зусім, цалкам або ў многіх месцах.

П. старонку. П. рукапіс. П. былое сяброўства (перан.: звесці на нішто яго ролю, значэнне).

|| незак. перакрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; наз. перакрэ́сліванне, -я, н.

перакулі́цца, -кулю́ся, -ку́лішся, -ку́ліцца; зак. (разм.).

1. Перавярнуцца дном, нізам уверх ці паваліцца набок, на спіну, абярнуцца.

Павозка перакулілася.

2. цераз што. Перавярнуцца цераз галаву або перакуліцца цераз каго-, што-н.

П. цераз плот.

|| незак. пераку́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

перакулі́ць, -улю́, -у́ліш, -у́ліць; -у́лены; зак. (разм.).

1. каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам або паваліць набок, на спіну.

П. човен.

2. каго-што цераз каго-што. Нагнуўшы, перакінуць цераз каго-, што-н.

П. цераз борт.

3. што. Выпіць да дна.

П. чарку.

|| незак. пераку́льваць, -аю, -аеш, -ае.

пераку́льны, -ая, -ае (спец.).

Такі, які можа перакульвацца пры разгрузцы.

П. кузаў.

перакупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак., каго-што.

1. Купіць раней купленае кім-н. другім.

2. Купіць, перашкодзіўшы зрабіць гэта іншаму.

Нагледзела сабе паліто, на жаль, перакупілі.

|| незак. перакупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. пераку́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.).

пераку́пшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто купляе што-н. на перапродаж.

|| ж. пераку́пшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.