абла́зіць¹, -ла́жу, -ла́зіш, -ла́зіць; зак., што (разм.).
Лазячы, шукаючы каго-, што-н., пабыць усюды.
А. увесь лес.
А. усе закуткі.
аблакаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.
Абаперціся локцем (локцямі) на што-н.
А. на падаконнік.
|| незак. аблако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
аблама́цца, -ламлю́ся, -ло́мішся, -ло́міцца; -ламі́ся; зак.
Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца.
Галіна дрэва абламалася.
|| незак. абло́мвацца, -аецца і абло́млівацца, -аецца (да 1 знач.).
|| наз. абло́м, -у, м. (да 1 знач.), абло́мванне, -я, н. (да 1 знач.) і абло́мліванне, -я, н. (да 1 знач.).
аблама́ць, -ламлю́, -ло́міш, -ло́міць; -ламі́; -лама́ны; зак.
1. што. Ломячы, аддзяліць частку, кавалак чаго-н.
А. сук.
А. лёд.
2. што. Паабломваць усё або многае.
А. сухія галінкі.
А. бэз.
3. перан., каго. З цяжкасцю ўгаварыць, пераканаць, а таксама перамагчы ўпартасць і пад. (разм.).
А. яго і зрабіць паслухмяным.
◊
Абламаць рогі каму (разм.) — уціхамірыць, утаймаваць, падпарадкаваць каго-н.
|| незак. абло́мваць, -аю, -аеш, -ае і абло́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. абло́м, -у, м. (да 1 і 2 знач.), абло́мванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.) і абло́мліванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
аблапо́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак., каго-што (разм.).
Ашукаць з карыслівай мэтай, абабраць.
|| незак. аблапо́шваць, -аю, -аеш, -ае.
абласны́, -а́я, -о́е.
1. гл. вобласць.
2. Уласцівы якой-н. мясцовасці; дыялектны.
Абласное слова.
аблаташы́ць, -ташу́, -то́шыш, -то́шыш; -то́шаны; зак., што (разм.).
Хаатычна абабраць, абарваць плады з дрэў, дапускаючы глум.
А. яблыкі.
А. сад.
аблахма́цець, -ею, -ееш, -ее; зак. (разм.).
Стаць лахматым, абрасці барадой, валасамі.
А. за лета.