Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

атэста́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні сярэдняй навучальнай установы, які пацвярджае ўзровень адукацыі.

А. сталасці.

2. Афіцыйны дакумент аб прысваенні вучонага звання.

А. прафесара.

3. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачым грашовага, харчовага і інш. забеспячэння.

|| прым. атэста́тны, -ая, -ае.

атэста́цыя, -і, ж.

1. гл. атэставаць.

2. Ацэнка, характарыстыка, якая даецца каму-, чаму-н.

А. вучняў за паўгоддзе.

|| прым. атэстацы́йны, -ая, -ае.

ау́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Паселішча на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі.

|| прым. ау́льны, -ая, -ае.

а́ўгіевы,

У выразе: аўгіевы стайні — пра вельмі запушчанае памяшканне або пра справы, якія знаходзяцца ў крайнім беспарадку.

аўдаве́лы, -ая, -ае.

Які стаў удаўцом (удавою).

А. чалавек.

|| наз. аўдаве́ласць, -і, ж.

аўдаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць удаўцом або ўдавою.

аўдые́нцыя, -і, ж.

Афіцыйны прыём у высокапастаўленай дзяржаўнай асобы.

Даць аўдыенцыю.

аўдыто́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Памяшканне для чытання лекцый.

2. зб. Слухачы лекцыі, даклада і пад.

Студэнцкая а.

|| прым. аўдыто́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

аўкцыён, -у, м.

Публічны продаж маёмасці, калі пакупніком становіцца той, хто дасць большую суму.

Прадаць з аўкцыёну.

|| прым. аўкцыённы, -ая, -ае.

А. продаж.

а́ўра, -ы, ж. (спец.).

1. Ззянне вакол галавы, цела, якое паказваецца як німб, арэол і ўяўляецца як праява душы, духу.

2. У парапсіхалогіі: тое, што і біяполе.