Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

атлеты́зм, -у, м.

1. Добра развітыя фізічныя якасці спартсмена, моцны і прыгожы склад цела.

2. Тое, што і культурызм.

Займацца атлетызмам.

атле́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Сістэма спартыўных практыкаванняў, якія патрабуюць рознабаковай фізічнай падрыхтоўкі.

Лёгкая атлетыка — від спорту — бег, хадзьба, скачкі, кіданне кап’я, дыска і пад.

Цяжкая атлетыка — від спорту — падняцце цяжару: штангі, гіры і пад.

|| прым. атлеты́чны, -ая, -ае.

атлусце́лы, -ая, -ае.

Які стаў прыметна тлустым.

А. мужчына.

Дыета для атлусцелых (наз.).

атлусце́нне гл. тлусцець.

атлусце́ць гл. тлусцець.

атмасфе́ра, -ы, ж.

1. Газападобная абалонка Зямлі і некаторых іншых планет.

Зямная а.

2. перан. Навакольныя ўмовы, абставіны, асяроддзе.

А. даверу.

А. дружбы і супрацоўніцтва.

3. Адзінка вымярэння ціску газаў.

Ціск у сто атмасфер.

|| прым. атмасфе́рны, -ая, -ае.

ато́есніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што (кніжн.).

Прызнаць тоесным.

А. два паняцці.

|| незак. атаясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. атаясне́нне, -я, н.

ато́жылак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

1. Малады парастак расліны.

Каля дрэва з’явілася многа атожылкаў.

2. Адгалінаванне руданоснай жылы.

3. перан. Пра патомка, нашчадка.

Дзеці, унукі — нашы атожылкі.

|| прым. ато́жылкавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

ато́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каралавы востраў кольцападобнай формы.

|| прым. ато́лавы, -ая, -ае.

ато́пкі, -аў, адз. -пак, -пка, м.

Старыя зношаныя чаравікі, боты і пад.