Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

атаві́зм, -у, м.

Праяўленне ў чалавека, жывёл і раслін прыкмет, што былі ўласцівы іх адцаленым продкам (звычайна пра з’явы выраджэння, ненармальнасці).

|| прым. атавісты́чны, -ая, -ае.

Атавістычныя праяўленні.

ата́ка, -і, ДМ ата́цы, мн. -і, ата́к, ж.

1. Імклівы напад войск на праціўніка.

Адбіць атаку.

2. перан. Рашучы наступ (у спрэчцы, у гульні і пад.).

атакава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго-што.

Пайсці (ісці) у атаку.

А. праціўніка.

а́там, -а, мн. -ы, -аў, м.

Найдрабнейшая часцінка хімічнага элемента, якая захоўвае яго ўласцівасці і складаецца з ядра і электронаў.

А. кіслароду.

Расшчапленне атама.

|| прым. а́тамны, -ая, -ае і атама́рны, -ая, -ае.

Атамная вага.

Атамная энергія.

Атамная бомба.

Атамная электрастанцыя.

Атамнае ядро.

Атамарны кісларод.

атама́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Начальнік у казацкіх войсках і пасяленнях, які выконвае ваенныя, палітычныя і адміністрацыйныя функцыі.

Станічны а.

2. перан. Важак, завадатар якой-н. групы, банды, шайкі і пад.

А. разбойнікаў.

|| прым. атама́нскі, -ая, -ае.

атама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Шырокая мяккая канапа з падушкамі замест спінкі і з валікамі па баках.

атама́рны, -ая, -ае.

1. гл. атам.

2. Дробны, няцэласны (кніжн.).

|| наз. атама́рнасць, -і, ж.

атамахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Судна з рухавіком, які працуе на атамнай энергіі.

атамісты́чны, -ая, -ае (спец.).

Які мае адносіны да вучэння аб атамах.

Атамістычная тэорыя.

а́тамнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучоны, спецыяліст у галіне атамнай энергіі.