Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пералёт², -у, М -лёце, м.

Кармавая і лекавая расліна сямейства бабовых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў суквецце.

|| прым. пералётавы, -ая, -ае.

пералётны, -ая, -ае.

1. гл. пералёт¹.

2. Пра птушак: які адлятае на зіму ў вырай.

Пералётныя птушкі.

пераліва́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.

1. гл. пераліцца.

2. Блішчаць, мяняючы адценні, колеры або гучаць з пералівамі.

Фарбы пераліваліся на сонцы.

Голас пераліваўся і дрыжэў.

пераліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. пераліць¹, пераліць².

2. Тое, што і пералівацца (у 2 знач.).

пералі́вісты, -ая, -ае.

3 пералівамі (пра гукі, святло).

Пералівістыя пераборы гармоніка.

П. колер.

|| наз. пералі́вістасць, -і, ж.

пералі́к, -у, м.

1. гл. пералічыць.

2. Спіс з пералічэннем чаго-н.

П. кніг.

пералі́ў, -ліву, мн. -лівы, -ліваў, м.

Пераход ад аднаго адцення колеру, тону да другога.

Мяккія пералівы святла.

Пералівы голасу.

|| прым. пералі́ўны, -ая, -ае.

пералі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лье́цца і -ліе́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; зак.

1. Перамясціцца з аднаго месца на другое (пра вадкасць).

2. Перапоўніўшы ёмішча, выліцца.

П. цераз край.

|| незак. пераліва́цца, -а́ецца.

пералі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак., што.

1. Выліць з аднаго ёмішча ў другое.

П. малако са збана ў шклянкі.

П. кроў параненаму (увесці чужую кроў з лячэбнай мэтай).

2. Наліць звыш меры.

П. цераз край.

|| незак. пераліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераліва́нне, -я, н.

П. крыві.

|| прым. пераліўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

пералі́ць², -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак., што.

Перарабіць ліццём.

П. статую.

|| незак. пераліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пералі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.