Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аско́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Тое, што і аскепак.

Асколкі шкла.

А. мінулага (перан.).

|| прым. аско́лачны, -ая, -ае.

Асколачная бомба.

аско́ма, -ы, ж.

Непрыемнае вяжучае абвостранае адчуванне ў роце ад чаго-н. кіслага.

А. на зубах ад кіслых яблыкаў.

Нагнаць (набіць) аскому — надта надакучыць.

аскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Тое, што і абскрэбці.

|| незак. аскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і аскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

аску́бці, -у́б, -убе́ш, -убе́; -убём, -убяце́, -убу́ць; -у́б, -у́бла; -убі́; -у́баны і -у́бены; зак., каго-што.

Тое, што і абскубці.

|| незак. аскуба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і аску́бваць, -аю, -аеш, -ае.

аслабані́цца, -баню́ся, -бо́нішся, -бо́ніцца; -бо́німся, -бо́ніцеся, -бо́няцца; -баніся́; зак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць свабодным, парожнім, нікім або нічым не занятым.

Кватэра аслабанілася.

Посуд аслабаніўся.

2. Вызваліцца (ад працы, спраў).

А. ад абавязкаў.

|| незак. аслабаня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. аслабане́нне, -я, н.

аслабані́ць, -баню́, -бо́ніш, -бо́ніць; -бо́нім, -бо́ніце, -бо́няць; -бані́; -банёны; зак. (разм.).

1. каго-што. Вызваліць, зрабіць свабодным, выслабаніць ад чаго-н. цяжкага.

А. ваеннапалонных.

А. рукі.

2. што. Зрабіць парожнім, нічым не занятым.

А. посуд.

А. кватэру.

3. каго. Дазволіць не выконваць якой-н. работы.

А. жанчын ад цяжкай работы.

|| незак. аслабаня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аслабане́нне, -я, н.

аслабе́лы, -ая, -ае.

Які стаў слабым; абяссілены.

|| наз. аслабе́ласць, -і, ж.

аслабе́ць гл. слабець.

асла́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак.

1. каго-што. Зрабіць слабым, паменшыць сілу або сілы каго-, чаго-н.

А. ворага.

Хвароба аслабіла арганізм.

2. што. Паменшыць сілу, напружанасць і пад. чаго-н.

А. дысцыпліну.

3. што. Зрабіць менш нацягнутым, сцягнутым.

А. рэмень.

Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.

|| незак. аслабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. аслабле́нне, -я, н.

аслабле́нне гл. аслабіць, слабець.