Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асе́ць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Памяшканне пры гумне для сушкі снапоў перад малацьбой.

|| прым. асе́цевы, -ая, -ае.

асе́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Пры стральбе: адсутнасць выстралу з-за няспраўнасці зброі ці патрона.

Ружжо дало асечку.

2. перан. Няўдача пры выкананні чаго-н. (разм.).

асёл, асла́, мн. аслы́, асло́ў, м.

1. Невысокая ўючная свойская жывёліна, роднасная каню, з вялікай мордай і доўгімі вушамі.

2. перан. Пра тупога, упартага чалавека (разм., лаянк.).

|| прым. аслі́ны, -ая, -ае.

асігнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што.

Выдзеліць (выдзяляць) пэўныя грашовыя сродкі на якія-н. выдаткі.

|| наз. асігнава́нне, -я, н.

асігна́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Назва папяровых грашовых знакаў, што выпускаліся ў Расіі з 1769 па 1849 г.

2. Абазначэнне папяровых грошай-банкнотаў.

|| прым. асігнацы́йны, -ая, -ае.

асі́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

1. Герой беларускіх казак, воін вялікай сілы, мужнасці; волат.

2. перан. Чалавек магутнай сілы, мужнасці, адвагі.

|| прым. асі́лкавы, -ая, -ае.

Асілкавая постаць.

асі́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. каго-што. Аказацца дужэйшым у барацьбе, перамагчы; адолець.

А. ворага.

Не зможа нас гора а. (перан.).

2. што. Выканаць цяжкую работу, справіцца з чым-н.; засвоіць, зразумець што-н.

А. вышэйшую матэматыку.

|| незак. асі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

асіме́трыя, -і, ж.

Адсутнасць або парушэнне сіметрыі.

|| прым. асіметры́чны, -ая, -ае; наз. асіметры́чнасць, -і, ж.

асімілява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак. і незак.

Змяняючыся, прыпадобніцца (прыпадабняцца).

|| наз. асіміля́цыя, -і, ж.; прым. асіміляты́ўны, -ая, -ае і асіміляцы́йны, -ая, -ае.

асімілява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., каго-што.

Відазмяняючы, прыпадобніць (прыпадабняць).

|| наз. асіміля́цыя, -і, ж.; прым. асіміляты́ўны, -ая, -ае і асіміляцы́йны, -ая, -ае.

Асімілятыўнае аканне.

Асіміляцыйны працэс.