Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

асаро́міцца гл. саромецца.

асаро́міць гл. сароміць.

асартыме́нт, -у, М -нце, м.

1. Падбор разнастайных відаў і гатункаў тавараў у гандлёвым прадпрыемстве або вырабаў у вытворчым.

2. Падбор аднародных прадметаў розных гатункаў.

Багаты а. адзення.

|| прым. асартыме́нтны, -ая, -ае.

асарці́, нескл., н.

Спецыяльна падабраны набор чаго-н.

Шакаладнае а.

асатане́лы, -ая, -ае (разм.).

Які асатанеў, азвярэлы.

А. вораг.

|| наз. асатане́ласць, -і, ж.

асатане́ць гл. сатанець.

асацыі́равацца, -руюся, -руешся, -руецца; -руйся; зак. і незак., з кім-чым (кніжн.).

Злучыцца (злучацца) ва ўяўленні па асацыяцыі (у 2 знач.).

асацыі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што, з кім-чым (кніжн.).

Устанавіць (устанаўліваць) асацыяцыю (у 2 знач.) між чым-н.

асацыяты́ўны, -ая, -ае.

Які ўстанаўліваецца па асацыяцыі (у 2 знач.).

А. працэс.

|| наз. асацыяты́ўнасць, -і, ж.

асацыя́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Аб’яднанне асоб або ўстаноў аднаго роду дзейнасці.

Навуковая а.

2. Заснаваная на нервова-псіхічных працэсах сувязь паміж асобнымі ўяўленнямі, думкамі і пачуццямі, пры якой адно выклікае другое.

А. па падабенстве.

|| прым. асацыяцы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).