Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

археало́гія, -і, ж.

Навука, якая вывучае гісторыю, быт і культуру старажытных народаў па рэчавых, матэрыяльных помніках, што захаваліся да нашага часу.

|| прым. археалагі́чны, -ая, -ае.

Археалагічныя раскопкі.

архео́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па археаграфіі.

архео́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па археалогіі.

архі...

Прыстаўка са знач. вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напр.: архімільянер, архіважны, архірэакцыйны.

архібі́скуп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Каталіцкае духоўнае званне; тое, што і архіепіскап.

|| прым. архібі́скупскі, -ая, -ае.

архіва́рыус, -а, мн. -ы, -аў, м.

Супрацоўнік архіва, хавальнік яго фондаў.

архіві́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па архіўнай справе.

|| ж. архіві́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

архідэ́я, -і, мн. -і, -дэ́й, ж.

Шматгадовая травяністая трапічная расліна з пахучымі кветкамі дзівоснай формы і афарбоўкі.

|| прым. архідэ́йны, -ая, -ае.

архіепі́скап, -а, мн. -ы, -аў, м.

Епіскап, які вядзе нагляд за некалькімі епархіямі; наогул ганаровы тытул епіскапа, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| прым. архіепі́скапскі, -ая, -ае.

архімандры́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшае духоўнае званне для манахаў, тытул святара-манаха, звычайна настаяцеля мужчынскага манастыра, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. архімандры́цкі, -ая, -ае.