Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

арфаэ́пія, -і, ж.

1. Сістэма правіл, якія вызначаюць правільнае літаратурнае вымаўленне.

2. Ступень засваення правіл вымаўлення.

|| прым. арфаэпі́чны, -ая, -ае.

Арфаэпічныя нормы.

арфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на арфе¹.

|| ж. арфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

архаізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) архаічным, устарэлым паводле стылю, манеры творчасці.

|| наз. архаіза́цыя, -і, ж.

архаі́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Слова, моўны выраз або граматычная форма, якія ўстарэлі і выйшлі з агульнага ўжывання.

Лексіка-фанетычны а.

2. Перажытак мінулага.

арха́іка, -і, ДМ -іцы, ж.

Пра што-н. старое, старадаўняе.

архаі́чны, -ая, -ае.

Які ўяўляе сабою архаізм, уласцівы даўніне; старадаўні, устарэлы.

А. стыль.

|| наз. архаі́чнасць, -і, ж.

арха́нгел, -а, мн. -ы, -аў, м.

У хрысціянскай рэлігіі: анёл вышэйшага рангу.

|| прым. арха́нгельскі, -ая, -ае.

арха́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзікі горны баран з закручанымі рагамі.

арха́равец, -раўца, мн. -раўцы, -раўцаў, м. (разм.).

Буян, свавольнік.

археагра́фія, -і, ж.

Гістарычная навука, якая займаецца апісаннем і выданнем пісьмовых помнікаў мінулага.

|| прым. археаграфі́чны, -ая, -ае.