Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аркестро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (спец.).

Выклад музычнага твора для выканання аркестрам або інструментальным ансамблем; інструментоўка.

А́рктыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (з вялікай літары).

Паўночная палярная вобласць зямнога шара.

|| прым. аркты́чны, -ая, -ае.

а́ркуш, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Стандартны (тонкі, плоскі) кавалак паперы.

А. са сшытка.

2. Адзінка вымярэння аб’ёму друкаванага тэксту (спец.).

Аўтарскі аркуш — 40000 друкарскіх знакаў з прабеламі.

|| прым. а́ркушны, -ая, -ае.

арла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная птушка сямейства ястрабіных; марскі арол.

|| прым. арла́навы, -ая, -ае.

арлекі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Традыцыйны персанаж італьянскай «камедыі масак», паяц, камедыянт.

|| прым. арлекі́нскі, -ая, -ае.

арлекіна́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

Камедыя з арлекінам у галоўнай ролі.

|| прым. арлекіна́дны, -ая, -ае.

арле́ц, -ляцу́, м. (разм.).

Мінерал вішнёва-ружовага колеру; раданіт.

арлі́ны гл. арол.

арлі́ца, -ы, мн. -ы, -лі́ц, ж.

Самка арла.

арля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Старая гульня, сэнс якой у адгадцы: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай).