Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ар’ерга́рд, -а, мн. -ы, -аў, м.

Частка войска (або флоту), якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл пры паходзе і забяспечвае надзейнасць тылу.

|| прым. ар’ерга́рдны, -ая, -ае.

аржа́нішча, -а, н.

Тое, што і іржышча.

аржаны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і жытні.

А. хлеб.

а́рка, -і, ДМ а́рцы, мн. -і, а́рак, ж.

1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёта паміж дзвюма апорамі і пад.

2. Збудаванне ў выглядзе вялікіх варот такой формы як элемент дэкору.

Трыумфальная а.

|| прым. а́рачны, -ая, -ае.

арка́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ка́д, ж.

Шэраг аднолькавых па форме і велічыні арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і складаюць архітэктурнае цэлае.

арка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы для лоўлі коней і іншых жывёлін; ласо.

|| прым. арка́нны, -ая, -ае.

арка́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што.

Лавіць арканам.

|| зак. заарка́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -ка́нь; -нены.

арке́стр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць музычных інструментаў для выканання музычных твораў; калектыў музыкантаў, якія разам выконваюць твор на розных інструментах.

Духавы а.

Струнны а.

2. Месца ў тэатры перад сцэнай, дзе знаходзяцца музыканты.

|| прым. арке́стравы, -ая, -ае.

аркестрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Зрабіць (рабіць) аркестроўку чаго-н.

аркестра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант з аркестра.

|| ж. аркестра́нтка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -так.

|| прым. аркестра́нцкі, -ая, -ае.