Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ара́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Той, хто апрацоўвае, арэ зямлю; земляроб.

Дзе а. плача, там жняя скача (прыказка).

|| прым. ара́цкі, -ая, -ае.

ара́хіс, -у, м.

Паўднёвая травяністая алейная расліна сямейства бабовых; земляны арэх, а таксама плод гэтай расліны.

|| прым. ара́хісавы, -ая, -ае.

А. торт (з арахісам).

ара́ць, ару́, арэ́ш, арэ́; аро́м, араце́, ару́ць; ары́; ара́ны; незак., што і без дап.

Апрацоўваць зямлю плугам, сахой.

|| зак. узара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́, -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны.

|| наз. ара́нне, -я, н. і во́рыва, -а, н.

а́рачны гл. арка.

араша́льны, -ая, -ае.

Які служыць для арашэння, штучнага ўвільгатнення глебы.

А. канал.

арба́, -ы́, мн. а́рбы, -аў, ж.

Высокі двухколавы воз у Сярэдняй Азіі, а таксама доўгі чатырохколавы — ва Украіне, у Крыме, на Каўказе.

арбале́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Старадаўняя ручная кідальная зброя; самастрэл.

|| прым. арбале́тны, -ая, -ае.

арбі́та, -ы, ДМі́це, мн. -ы, -бі́т, ж.

1. Шлях руху нябеснага цела, а таксама касмічнага апарата, карабля.

А.

Марса.

2. перан., чаго або якая. Сфера дзеяння, распаўсюджання чаго-н.

3. Вочная ўпадзіна, вачніца.

Аж вочы павылазілі з арбіт.

|| прым. арбіта́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.; спец.).

арбі́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Суддзя, пасрэднік у спрэчках не судовага характару; трацейскі суддзя.

2. Суддзя ў некаторых відах спартыўных спаборніцтваў.

арбітра́ж, -у, м.

Вырашэнне спрэчак не судовага характару арбітрамі, трацейскім судом; дзяржаўны орган, які займаецца гэтым.

|| прым. арбітра́жны, -ая, -ае.