апярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго-што.
1. Рухаючыся ў адным напрамку з кім-, чым-н., апынуцца наперадзе, абагнаць.
2. Зрабіць што-н. раней, чым што-н. адбылося.
А. падзеі.
|| незак. апярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае і апераджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. апярэ́джанне, -я, н.
апярэ́нне, -я, н.
Пер’е ў птушак.
○
Хваставое апярэнне самалёта (спец.) — вертыкальныя і гарызантальныя плоскасці на задняй частцы самалёта.
апяча́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Закрыць доступ да чаго-н., наклаўшы сургучную пячатку.
А. кватэру.
|| незак. апяча́тваць, -аю, -аеш, -ае; наз. апяча́тванне, -я, н.
апячы́, апяку́, апячэ́ш, апячэ́; апячо́м, апечаце́, апяку́ць; апёк, апякла́, -ло́; апячы́; апе́чаны; зак., каго-што.
1. Агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым і інш. пашкодзіць скуру; абпаліць, прычыніць боль.
А. руку.
А. крапівой ногі.
2. перан. Уразіць, усхваляваць.
Рэзкае слова апякло сэрца.
|| незак. апяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
апячы́ся, апяку́ся, апячэ́шся, апячэ́цца; апячо́мся, апечаце́ся, апяку́цца; апёкся, апякла́ся, -ло́ся; апячы́ся; зак.
1. Пашкодзіць сабе што-н. агнём або чым-н. гарачым, едкім, пякучым; атрымаць апёк.
А. крапівою.
2. перан. Пацярпець няўдачу, нечакана сустрэўшы перашкоду пры спробе зрабіць што-н. (разм.).
А. на новай справе.
Каля вады намочышся, каля агню апячэшся (прыказка).
|| незак. апяка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
апяя́ць, апяю́, апяе́ш, апяе́; апяём, апеяце́, апяю́ць; апе́й; апяя́ны; зак., каго-што (высок.).
Тое, што і апець.
ар, а́ра, мн. а́ры, а́раў, м.
Мера зямельнай плошчы ў метрычнай сістэме, роўная 100 м²; адна сотая гектара.
арабе́ска, -і, ДМ -бе́сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. Складаны арнамент з геаметрычных фігур і стылізаваных кветак, лісця і пад. першапачаткова ў помніках арабскага мастацтва, пазней у арабскім стылі (спец.).
2. мн. Збор невялікіх літаратурных ці музычных твораў (кніжн.).
|| прым. арабе́скавы, -ая, -ае.
арабі́на, -ы, мн. -ы, -бі́н, ж.
Тое, што і рабіна.
Палымнеюць арабіны.
|| памянш. арабі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.
|| прым. арабі́навы, -ая, -ае.
арабі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.
Вучоны, спецыяліст у галіне арабістыкі.
|| ж. арабі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.