Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апяка́ць¹ гл. апячы.

апяка́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Тое, што і апекаваць.

А. дзяцей.

апяку́н, апекуна́, мн. апекуны́, апекуно́ў, м.

Асоба, якой даручана апека, апякунства над кім-н.

|| ж. апяку́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. апяку́нскі, -ая, -ае.

апяку́нства, -а, н.

Абавязкі апекуна.

Узяць дзяцей пад сваё а.

ап’яне́нне гл. п’янець.

ап’яне́ць гл. п’янець.

ап’яні́ць гл. п’яніць.

ап’яня́льны, -ая, -ае.

Які п’яніць, ад якога хмялеюць.

А. пах чаромхі.

апяра́звацца гл. аперазацца.

апяра́зваць гл. аперазаць.