Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

апы́львальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для апыльвання раслін; апыляльнік (у 2 знач.).

апыля́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Пераносчык пылку кветак з тычынак на песцік (насякомыя, птушкі, вецер, вада).

2. Тое, што і апыльвальнік.

апыну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Трапіць куды-н., аказацца ў якім-н. месцы, становішчы.

А. ў горадзе.

|| незак. апына́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

апы́рскаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Абліць, пакрыць пырскамі, дробнымі кроплямі.

А. вадой.

|| незак. апы́рскваць, -аю, -аеш, -ае.

|| аднакр. апы́рснуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| звар. апы́рскацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. апы́рсквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. апы́рскванне, -я, н.

апы́рсквальнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Апарат для апырсквання раслін.

апыта́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Пералік пытанняў па якой-н. тэме, пры зборы якіх-н. звестак; анкета.

апыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

1. Сабраць адказы на якія-н. пытанні.

А. усіх прысутных.

2. Праверыць веды вучняў, студэнтаў і інш., выклікаючы па чарзе.

|| незак. апы́тваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. апыта́нне, -я, н.; прым. апыта́льны, -ая, -ае.

А. ліст.

апэ́цкацца гл. пэцкацца.

апэ́цкаць гл. пэцкаць.

апява́ць гл. апець.