апу́хлы, -ая, -ае (разм.).
Які апух.
А. твар.
|| наз. апу́хласць, -і, ж.
апу́шына, -ы, мн. -ы, -шын, ж.
Дошка ля краю даху, страхі; застрэшніца.
апу́шыць, -шыць; безас.; зак., каго-што (разм.).
Занадта павялічыцца ў аб’ёме, раздзьмуцца (пра жывот).
Апушыла жывот.
апушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; апу́шаны; зак., што.
1. Абшыць па краях футрам (адзенне, абутак).
А. паліто.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра снег, іней: зацерушыць, абсыпаць.
Іней апушыў дрэвы прысад.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыць, акружыць пушком, чым-н. пушыстым.
|| незак. апу́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. апу́ха, -і, ДМ апу́се, ж. (да 1 знач.) і апу́шванне, -я, н.
апыле́нне, -я, н.
1. гл. апыліць.
2. Перанос пылку кветкі з тычынак на рыльца песціка для апладнення.
А. раслін.
Штучнае а.
апылі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., апы́ліцца; зак.
Стаць апыленым.
Кветкі апыліліся.
|| незак. апыля́цца, -я́ецца і апы́львацца, -аецца.
апылі́ць, апылю́, апы́ліш, апы́ліць; апы́лены; зак., што.
1. Зрабіць апыленне (у 2 знач.).
А. кветку.
2. Апрацаваць пылападобным саставам для знішчэння шкодных насякомых.
А. пасевы.
|| незак. апыля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.) і апы́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.); наз. апы́льванне, -я, н.
|| наз. апыле́нне, -я, н. (да 2 знач.).
апылкава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; зак.
Тое, што і апыліцца.
|| незак. апылко́ўвацца, -аецца.
апылкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.
Тое, што і апыліць (у 1 знач.).
|| незак. апылко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. апылкава́нне, -я, н.