рэчаві́зм, -у, м. (неадабр.).
Цяга да рэчаў (у 2 знач.), да матэрыяльных каштоўнасцей на шкоду каштоўнасцям духоўным, набывальніцтва.
рэчаі́снасць, -і, ж.
1. гл. рэчаісны.
2. Аб’ектыўны свет з усёй мнагастайнасцю яго сувязей; быццё; навакольнае асяроддзе; становішча.
Літаратура адлюстроўвае р.
рэчаі́сны, -ая, -ае.
Які сапраўды існуе; рэальны.
Р. факт.
|| наз. рэчаі́снасць, -і, ж.
рэ́чанька гл. рака, рэчка.
рэ́чачка гл. рака, рэчка.
рэ́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Невялікая рака.
|| ласк. рэ́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. і (у народнай славеснасці) рэ́чанька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.
|| прым. рачны́, -а́я, -о́е.
рэ́чыва, -а, мн. -ы, -аў, н.
Від матэрыі; тое, з чаго складаецца фізічнае цела.
Арганічныя рэчывы.
Выбуховыя рэчывы.
рэчытаты́ў, -ты́ву, м. (спец.).
Напеўная размова ў вакальна-музычным творы.
Чытаць рэчытатывам (нараспеў).
|| прым. рэчытаты́ўны, -ая, -ае.
рэ́чыўны, -ая, -ае.
Які складаецца з рэчыва; матэрыяльны.
Р. свет.
○
Рэчыўныя назоўнікі — у граматыцы: назоўнікі, якія называюць аднародную масу, рэчыва (напр.: малако, жвір, тытунь).
|| наз. рэ́чыўнасць, -і, ж.
рэ́чышча, -а, мн. -ы, -ышч і -аў, н.
1. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ вадзяная плынь.
Р. ракі.
2. перан. Напрамак, шлях развіцця чаго-н.
Накіраваць гаворку ў патрэбнае р.
У рэчышчы рамантычных традыцый.