Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

што́ра, -ы, мн. -ы, штор, ж.

Заслона на акно, якую можна падымаць, апускаць або рассоўваць у бакі.

Апусціць, падняць шторы.

Рассунуць шторы.

|| памянш. што́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

|| прым. што́равы, -ая, -ае і што́рны, -ая, -ае.

штора́з, прысл.

Кожны раз; з кожным разам; надта часта.

Ш. чытаючы гэты твор, адкрываеш для сябе ўсё новае і новае.

Ш. папраўляць акуляры на носе.

штора́ніцы, прысл.

Кожную раніцу, кожнай раніцай.

Паліць у печы ш.

шторм, -у, мн. -ы, -аў, м.

Моцная бура на моры.

|| прым. штармавы́, -а́я, -о́е.

Ш. вецер.

Штармавое папярэджанне.

штось¹, чаго́сь, чаму́сь, штось, чымсь, на чымсь, займ. неазнач.

Тое, што і штосьці́.

штось², прысл.

Невядома чаму, невядома з якой прычыны, чамусьці, штосьці².

Ш. сёння сваволіць сэрца.

што́сьці¹, чаго́сьці, чаму́сьці, што́сьці, чы́мсьці, па чы́мсьці, займ. неазнач.

Нейкі, невядома які прадмет (з’ява, рэч), нешта.

Ш. непрыемнае.

Стукаць па чымсьці драўляным.

што́сьці², прысл.

Невядома чаму, чамусьці.

Ш. не спіцца.

Ш. холадна.

штоты́дзень, прысл.

Кожны тыдзень, на кожным тыдні.

Ездзіць на дачу ш.

штотыднёвік, -а, мн. -і, -аў, м.

Выданне, якое выходзіць раз на тыдзень.

Ш. «Літаратура і мастацтва».