Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ссы́лачны гл. саслаць.

ссы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. гл. саслаць.

2. Месца, куды сасланы хто-н.

Сібірская с.

ссы́льны, -ая, -ае.

1. гл. саслаць.

2. ссы́льны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; ссы́льная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Чалавек, які знаходзіцца ў ссылцы, на пасяленні.

ссы́паць, -плю, -плеш, -пле; ссып; -паны; зак., што.

1. Насыпаць або ўсыпаць куды-н.

С. бульбу ў склеп.

2. Скінуць уніз, прымусіць упасці (што-н. дробнае, сыпкае).

С. зерне з бункера ў машыну.

|| незак. ссыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ссыпа́нне, -я, н. і ссы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ссыпны́, -а́я, -о́е.

С. пункт.

ссыха́нне гл. ссохнуцца.

ссыха́цца гл. ссохнуцца.

ссыха́ць гл. ссохнуць.

ссяда́нне гл. ссесціся.

ссяда́цца гл. ссесціся.

ссялі́ць, ссялю́, ссе́ліш, ссе́ліць; ссе́лены; зак., каго-што.

Перасяліць з розных мясцін у адно.

С. хутары ў вёску.

|| незак. ссяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| звар. ссялі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., ссе́ліцца; незак. ссяля́цца, -я́ецца.

|| наз. ссяле́нне, -я, н.