Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэ́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак., што і без дап. (разм.).

Сказаць што-н., абазвацца.

Р. слоўца (неабдумана, неасцярожна сказаць што-н.).

рэко́рд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Найлепшы вынік, дасягнуты ў працы, спорце.

Устанавіць сусветны р.

Пабіць чый-н. р.

Р. трываласці (перан.: вышэйшая ступень трываласці).

рэко́рдны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца рэкордам, найвышэйшы.

Рэкордныя вынікі.

Р. ўраджай.

Закончыць работу ў рэкордна (прысл.) кароткі тэрмін.

рэ́крут, -а, М -руце, мн. -ы, -аў, м.

У Расіі з 1705 па 1874 г.: салдат-навабранец.

Здаць у рэкруты (па воінскім абавязку). Пайсці ў рэкруты (па найме).

|| прым. рэкру́цкі, -ая, -ае.

Рэкруцкая павіннасць.

рэкру́тчына, -ы, ж.

У Расіі з 1705 па 1874 г.: рэкруцкая воінская павіннасць.

рэкрэа́цыя, -і, ж. (спец.).

Адпачынак, аднаўленне сіл пасля працы.

|| прым. рэкрэацы́йны, -ая, -ае.

Рэкрэацыйная зала (у навучальнай установе; уст.). Р. лес (прызначаны для адпачынку, аднаўлення сіл).

рэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кіраўнік універсітэта і некаторых іншых вышэйшых навучальных устаноў.

|| прым. рэ́ктарскі, -ая, -ае.

рэктара́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Адміністрацыйны орган, які ўзначальваецца рэктарам.

Пасяджэнне рэктарата.

2. Памяшканне, дзе знаходзіцца гэты орган.

|| прым. рэктара́тны, -ая, -ае.

рэктыфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Ачысціць (ачышчаць) (вадкасць) перагонкай.

Р. спірт.

|| наз. рэктыфіка́цыя, -і, ж.

|| прым. рэктыфікацы́йны, -ая, -ае.

рэктыфіка́т, -у, Ма́це, м. (спец.).

Прадукт рэктыфікацыі.

|| прым. рэктыфіка́тны, -ая, -ае.