Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

рэгуля́рны, -ая, -ае.

1. Які раўнамерна і правільна адбываецца праз пэўныя прамежкі часу.

Р. агляд.

Рэгулярнае харчаванне.

2. Які мае правільную і пастаянную арганізацыю.

Рэгулярныя войскі.

|| наз. рэгуля́рнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

рэгуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыбор для рэгулявання чаго-н. (спец.).

2. Тое, што рэгулюе, накіроўвае развіццё чаго-н.

Р. цэн.