рэа́льны, -ая, -ае.
1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.
Р. факт.
2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.
Рэальныя планы.
Р. тэрмін.
3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.
Рэальная палітыка.
Р. погляд на жыццё.
○
Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.
Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.
|| наз. рэа́льнасць, -і, ж.
рэанімава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго (што).
Правесці (праводзіць) рэанімацыю.
Р. арганізм.
рэаніма́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Урач — спецыяліст па рэанімацыі.
|| прым. рэаніма́тарскі, -ая, -ае (разм.).
рэаніма́цыя, -і, ж.
Ажыўленне арганізма ў перыяд агоніі і клінічнай смерці.
|| прым. рэанімацы́йны, -ая, -ае.
Рэанімацыйнае аддзяленне клінікі.
рэарганізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
Арганізаваць на новых пачатках, пераўтварыць (пераўтвараць).
|| наз. рэарганіза́цыя, -і, ж.
|| прым. рэарганізацы́йны, -ая, -ае.
рэаста́т, -а, М -ста́це, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прыбор для рэгулявання сілы току і яго напружання.
|| прым. рэаста́тны, -ая, -ае.