Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

перабе́льванне гл. перабяліць.

перабе́льваць гл. перабяліць.

перабіра́цца гл. перабрацца.

перабіра́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што і чым.

Рытмічна кратаць, патузваць што-н. пальцамі.

П. падол фартуха.

Нервова п. пальцамі.

перабіра́ць² гл. перабраць.

перабі́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -б’е́цца; зак.

Разбіцца — пра ўсё, многае.

Перабіліся талеркі.

перабі́цца², -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак. (разм.).

Сяк-так перажыць некаторы час у нястачы.

П. да зарплаты.

|| незак. перабіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

З вады на хлеб, або на квас п. (жыць бедна, галадаючы; разм.).

перабі́ць¹, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. каго (што). Забіць усіх, многіх.

П. ваўкоў.

2. што. Разбіць многа чаго-н.

П. посуд.

3. што. Зламаць, пераламаць.

П. плячо.

4. што. Узбіць нанава.

П. падушку.

5. што. Прыбіць іначай або ў іншым месцы.

П. кручок у іншае месца.

|| незак. перабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

перабі́ць², -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. каго-што. Перарваць чыю-н. гаворку.

П. прамоўцу рэплікай.

2. што. Парушыць натуральны ход, развіццё якіх-н. падзей, з’яў і пад.

П. сон.

П. ход думак.

3. што. Заглушыць, перасіліць.

П. апетыт (сапсаваць апетыт). Дым перабіў пах смалы.

4. Перахапіць у каго-н., не даць другому (разм.).

П. куплю.

|| незак. перабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

пераблы́тацца гл. блытацца.