Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

марафе́т, -у, Ме́це, м. (разм.).

У выразе: наводзіць (навесці) марафет — прывесці (прыводзіць) сябе або кватэру (хату) у парадак, навесці (наводзіць) глянец з выпадку свята, урачыстай сустрэчы каго-н.

марафо́н, -у, м.

1. Спартыўны бег на дыстанцыю 42 км 195 м, а таксама наогул спартыўныя гонкі на доўгай дыстанцыі.

Лыжны м.

2. перан. Пра якое-н. спаборніцтва, мерапрыемства, якое праходзіць вельмі доўга.

Шахматны м.

|| прым. марафо́нскі, -ая, -ае.

М. бег.

М. заплыў.

марафо́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Спартсмен, які займаецца марафонскім бегам.

марахо́д, -а, Мо́дзе, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Мараплавец, вынаходца марскіх шляхоў.

марахо́дны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да мараходства, звязаны з мараходствам.

Мараходнае вучылішча.

Мараходныя якасці судна.

|| наз. марахо́днасць, -і, ж.

марахо́дства, -а, н.

Тое, што і мараплаванне.

ма́рачны гл. марка.

ма́рганец, -нцу, м.

Хімічны элемент, цвёрды метал серабрыста-белага колеру.

|| прым. ма́рганцавы, -ая, -ае.

марганцавакі́слы, -ая, -ае.

У выразе: марганцавакіслы калій — цёмна-фіялетавае крышталічнае рэчыва, якое распускаецца ў вадзе; марганцоўка.

ма́рганцавы, -ая, -ае.

1. гл. марганец.

2. Які змяшчае марганцавую соль.

М. раствор.